ВЫСТАВА МАЛЯВАНКІ ПА ШКЛЕ

2016_20_Ustroj_C
“Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства продкаў, тое што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць” .  Міхась Раманюк.

20 красавіка (серада) ў 19.00 у памяшканні СЭТ адбудзецца ўрачыстае адкрыцце выставы дзіцячай студыі “КРЫНІЧКА” (НЦМТДМ). Выкладчык – даўнішні сябра таварыства Вольга Кашкурэвіч. На выставе будуць прадстаўлены 38 аўтапартрэтаў дзяцей у строях сваіх прашчураў, у тэхніцы маляванкі па шкле.

Прыходзьце, калі ласка, уваход вольны!