Летняя экспедыцыя СЭТ: Пружанскі і Кобрынскі раёны

2016_28_Expedition_C

Паважаныя сябры!

Запрашаем далучыцца да працы этнаграфічнай экспедыцыі, якая пройдзе з 27 чэрвеня па 17 ліпеня ў Пружанскім і Кобрынскім раёнах Брэсцкай вобласці.

Экспедыцыя арганізаваная РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства».

Выправа будзе працаваць па наступным плане:

З 27 чэрвеня па  8 ліпеня у Паўночна-Заходняй частцы Пружанскага раёна  (база ў в. Залессе)

З 18 па 24  ліпеня – у Паўднёвай частцы Кобрынскага раёна (база ў в. Дзівін).

Асноўныя тэмы экспедыцыі:
― фальклор (спевы, музыка, казкі і г.д)
― традыцыйныя рамёствы і строй
― сакральная тапаграфія і прастора
― міфалогія
― прырода ў жыцці чалавека
― вусная гісторыя

2016_28_Expedition_D

 

 

 

 

Заяўкі на ўдзел у экспедыцыі і пытанні падавайце кантактнай асобе:
― Марыя Лук’янава (тэл. +375 29 126-16-37, пошта litvisha@tut.by)