Летняя школа “Майстэрня падвойнага ткацтва”
10-12 чэрвеня ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі (Мастоўскі раён) адбудзецца летняя школа “Майстэрня падвойнага ткацтва”!
Падчас летніка можна будзе павучыцца ад выдатных мясцовых майстрых унікальнай тэхніцы падвойнага ткацтва (паслухаць тэарэтычную частку, паглядзець на аўтэнтычныя вырабы з калекцыі музея, павучыцца на практыцы стварэнню дываноў у тэхніцы падвойнага ткацтва).
Удзел у школе вольны, даезд і харчаванне – самастойна, за свой кошт. Начаваць можна альбо ў намёце, альбо па хатах (па папярэдняй дамоўленасці з арганізатарам). Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да Ганны (h.silivonchyk@gmail.com).
Фота з майстар-класа 2010 г.












