Спеўны летнік СЭТ
З 11 па 16 ліпеня ў в. Хатынічы Ганцавіцкага раёна адбыўся першы спеўны летнік СЭТ. Удзел у ім прынялі каля 30 чалавек з Беларусі, Літвы і Латвіі.
Праграма летніка ўключала ў сябе спевы з аўтэнтычнымі выканаўцамі в.Хатынічы і в.Задуб’е, практычныя заняткі па спевах (выкл. Ірына Мазюк, Дзяніс Сухі, Ганна Сілівончык), лекцыі (выкл. Ірына Мазюк) і прагляд этнаграфічных фільмаў Зінаіды Мажэйка.
Акрамя гэтага, удзельнікі летніка пазнаёміліся са спеўнай спадчынай балцкіх краін. Laura Lukenskienė (гурт “Kadujo”, Літва) правяла лекцыю і практычныя заняткі па літоўскіх традыцыйных спевах “сутарцінас”, Anete Simanovska (гурт «Trokšņu iela», Латвія) распавяла аб латыскай спеўнай традыцыі, у т.л. традыцыі бурдоннага спеву.
Увесь астатні час быў запоўнены танцамі, спевамі і заняткамі па інструментальнай музыцы J.
Спадзяемся, што ўдзельнікі летніка зрабілі для сябе шмат адкрыццяў і натхніліся на тое, каб працягнуць спасціжэнне традыцыйнага спеву і надалей!












