Падтрымайце праект СЭТ на Social Weekend!

Праект СЭТ “Этнаграфія Беларусі: база дадзеных” бярэ ўдзел у конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend.

set-card

Мэта нашага праекта — прыцягненне ўвагі грамадства да ўжо апублікаваных матэрыялаў па тэме традыцыйнай культуры праз стварэнне і прамоцыю структураванай базы дадзеных гэтых матэрыялаў (тэкставых, візуальных, мультымедыйных), каторых за 150 год беларускай этнаграфіі сапраўды было выдадзена багата.

У рамках праекта мяркуецца апрацаваць і прадаставіць дасяг да:
• 1000+ адзінак папяровых выданняў з бібліятэкі СЭТ
• 500+ наяўных электронных версій папяровых выданняў
• 500+ біяграфій аўтараў, рэдактараў, аўтарскіх калектываў
• 50+ відэафільмаў на тэму аўтэнтычнага фальклёру
• 2500+ трэкаў з аўдыёвыданняў аўтэнтычнага фальклёру

Дасяг да матэрыялаў мяркуецца:
• off-line, для ўсіх жадаючых у фармаце бібліятэкі на офісе СЭТ у Мінску (м. Парк Чалюскінцаў)
• on-line, для ўдзельнікаў партнёрскай праграмы СЭТ

Падрабязнае апісанне — на старонцы праекта.

Як падтрымаць праект?
1. З 5.10 па 9.10 прагаласаваць за праект на MaeSens.by “лайкам” ці “рублём”. Як галасаваць?
2. Зрабіць рэпост гэтай навіны ў сацыяльных сетках.

Старонка праекта і дэтальнае апісанне: https://maesens.by/sw/etnagrafiia-belarusi-baza-dadzenykh

Праект ініцыяваны ў рамках запуску абноўленай Партнёрскай праграмы СЭТ і з’яўляецца яе важнай часткай.