Выстава “Апошні бас” (фота)

17 кастрычніка ў памяшканні СЭТ прайшла выстава-імпрэза “Апошні бас”, прысвечаная вясковай капэле Віктара Прыбышчука.

Прыадчыняем – і самі сабе, і шырокай публіцы – завесу таямніцы над традыцыйным удзельнікам смыковых капэляў, беларускай басэтляй. Праўдападобна, калі прафесійныя музыколагі запісвалі ў 90-х гадах мінулага стагоддзя музыкаў з в. Ляхавічы Іванаўскага раёна, яны яшчэ не ведалі, што фіксуюць для нашчадкаў, бадай, апошняе жывое гучанне народнае басэтлі (“басэдля”, “бас”).

Гасцей імпрэзы чакала:

  • дэманстрацыя унікальных аўдыязапісаў капэлы з басам, з архіва прафесара Іны Назінай;
  • эксклюзіўны прагляд фрагмента фільму “Старыя вясковыя музыкі” (1988 г.) пра палескую капэлю;
  • выстава фотаздымкаў з сямейных архіваў іванаўскіх музыкаў, куратарскі расповед;
  • прэзентацыя электроннага рэліза Студэнцкага этнагарфічнага таварыства – альбом запісаў іванаўскага скрыпача Віктара Прыбышчука;
  • жывая скрыповая музыка.

На выставу завітаў спецыяльны госць – этнограф, збіральнік Мікалай Аляксеевіч Козенка.

Прапануем невялікі фотарэпартаж з мерапрыемства.

Фота Міхася Аракчэева.

4
19
15
17
12
11
14
8
7
2
3
20
18
1
13
6
5
10
9
4 19 15 17 12 11 14 8 7 2 3 20 18 1 13 6 5 10 9