Гурток “Шыем строй!”

Распачаў працу гурток па вырабе народнага строю “Шыем строй!”

На занятках вы можаце пазнаёміцца з асаблівасцямі рэгіянальных строяў Беларусі, падабраць строй сабе, навучыцца краіць і шыць сарочкі жаночыя і мужчынскія, спадніцы, гарсэты, павучыцца разнастайным тэхнікам вырабу беларускіх народных паясоў, ад простых да складаных.

Гурток дзейнічае ўжо 9 год, для працы выкарыстоўваецца бібліятэка СЭТ, аўтэнтычныя рэчы з калекцыі таварыства. Сёлета заняткі праходзяць па пятніцах з 18:30-21:00 і суботах з 10:00-12:30, К. Лібкнехта, 112 (ст. м. Грушаўка, трал. № 12, 23), абмежаванняў па ўзросту няма))) Чакаем усіх зацікаўленых!

Кантактны тэлефон: 8-0297060940 (Наста)

SbDlD2HSpoI