“НАШЫ ЛЮДЗІ”. ЯК УСЁ ПРАЙШЛО
Вось ужо трэцяя выстава праходзіць ў памяшканні СЭТ. Гэта радуе і гаворыць аб тым, што суполка жыве цікавым жыццём і развіваецца ў правільных накірунках. На адкрыцці выставы акрамя людзей сталага ўзросту прысутнічала моладзь (ва ўзросце ад 3 месяцаў да 7 год ).
Кожны госць выставы атрымаў калядны падарунак – насценны каляндар народных святаў, зроблены на матэрыяле праекту “Нашы людзі”.
Хэдлайнерам вечарыны выступіў гурт “Мярэжа”, з непаўторным выкананнем народных песень. Вялікі дзякуй Юле, Насце і Святлане.
Фота: Уладзімір Анджэліч