Сход сяброў СЭТ

set-XI-schod (1)

 

Шаноўныя сябры СЭТ!

28 лютага 2016 у Мінску пройдзе Сход сяброў СЭТ – найвышэйшы орган кіравання нашай арганізацыі.

Сход будзе праходзіць па адрасе вул. Кірыла і Мяфодзія, 6 і распачнецца ў 11.30.

Таксама звяртаем увагу, што новыя сябры СЭТ прымаюцца менавіта рашэннем Схода. Традыцыйна склалася, што на сяброўства ў СЭТ прэтэндуюць людзі, якія ўжо ўдзельнічаюць у мерапрыемствах СЭТ і маюць уяўленне аб дзейнасці арганізацыі.

Калі Вы хочаце стаць сябрам таварыства і прымаць актыўны ўдзел у ягонай дзейнасці, азнаёмцеся з важнай інфармацыяй аб нас http://set.ethno.by/?page_id=2272, а таксама звяжыцеся з адказнай асобай (Марыя Лук’янава – litvisha@tut.by; 8029 126 16 37), каб атрымаць анкету і ўсю дадатковую інфармацыю аб уступленні ў сябры.

План Схода:

11.30-12.00 Рэгістрацыя.

12.00-13.00 Уступ і справаздачы Рады.

13.00-13.30  Уключэнне новых сяброў.

13.30-14.00 Пытанне архіва і маёмасных правоў.

14.00-14.30 Кава-паўза.

14.30-15.20 Пытанні па зменах у Статут.

15.20-15.50 Пытанні выключэння з сяброў СЭТ.

15.50-16.30 Выбары Старшыні і Рады.

16.30-16.40 Заключны выступ старшыні.

Для зручнасці вось яшчэ мапка, дзе стрэлка паказана месца ўваходу ў нашую канферэнц-залю. Мапа. Сход