“Ай калядачкі, вы на дуб на дуб” – завяршэнне калядных святаў

21 студзеня Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” правялі сумесную святочную імпрэзу, прымеркаваную да абрада ўсцягванне Каляды на дуб.

У беларусаў святы народнага календара часта не толькі сустракаюць, але і праважаюць. Цягнуць Каляду на дуба – лакальны абрад, зафіксаваны на памежжы Мінскай і Магілёўскай абласцей. Ён завяршае вялікі перыяд калядных святаў.

006
002
005
001
004
006 002 005 001 004

У праграме мерапрыемства была лекцыя Аляксея Глушко, прысвечаная абраду ўсцягвання Каляды на дуб. Падчас яе можна было даведацца пра змест і значэнні абрада, а таксама пачуць шмат цікавых этнаграфічных звестак, зафіксаваных СЭТ падчас экспедыцыі ў Клічаўскі раён Магілёўскай вобласці ў 2011 годзе.

Другой часткай імпрэзы была музычная праграма: калядныя песні з розных рэгіёнаў Беларусі ў выкананні спявачак, якія займаюцца пры СЭТ і народная інструментальная музыка і танцы ад Капэлі Алены Мялешкі, а таксама праекта VolArt.

Запрашаем паглядзець, як тое было!

За відэа асобная падзяка Арцёму Петрашкевічу!